3 ліпеня 2024 года установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» прыняла ўдзел у святочным мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прадстаўнікі гарадской улады і дэпутацкага корпуса, гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, працоўных калектываў і грамадскасці, воіны Бабруйскага гарнізона ўсклалі кветкі і вянкі да помніка-танку на магіле генерал-маёра Б.С.Бахарава ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

