У Бабруйску адбыўся прэм'ерны паказ фільма "Вызваленне"

3 мая 2024 года адбыўся прэм'ерны паказ фільма "Вызваленне". Мерапрыемства, прымеркаванае да 80-х угодкаў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло ў ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Бабруйска імя П.І.Батава». Да пачатку мерапрыемства дырэктар школы Васілеўская Таццяна Францаўна правяла экскурсію, а паглядзець у новай школе, якая была адкрыта Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам 1 жніўня 2020 года ёсць на што. Наведалі музей Паўла Іванавіча Батава, азнаёміліся з умовамі навучання, тэматычнымі кабінетамі і бібліятэкай.

Перад пачаткам прагляду фільма загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова К.У. распавяла пра фільм "Вызваленне", пра стваральнікаў фільма Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакуменаў.

У праглядзе фільма ўдзельнічала каля 200 чалавек, 190 навучэнцаў школы і запрошаныя госці сярод якіх начальнік аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Сіняўская Валянціна. Пасля завяршэння фільма ў бібліятэку школы была перададзена кніга "Архівы нічога, акрамя праўды".


















Адрес и режим работы

212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 71 (Дом Советов).
Пн. — Пт. с 8:00 до 17:00
Перерыв: с 13:00 до 14:00
Посмотреть на карте

Контакты

+375 222 75-05-08 (факс)
+375 222 32-39-43
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

Контакты для СМИ

Ведущий специалист по связям с общественностью
Королёва Анастасия Сергеевна
+375 222 75-25-77