28 сакавіка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» правялі выязны семінар-вучобу на базе Краснабудскага сельскага выканаўчага камітэта Крычаўскага раёна па тэме: «Асноўныя патрабаванні да складання і ўзгаднення наменклатур спраў».
Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Уласава азнаёміла прысутных з асноўнымі аспектамі і патрабаваннямі да складання і ўзгаднення наменклатур спраў, таксама былі закрануты аспекты па растлумачэнні новай інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.


