25 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы-Школе" ва ўстанове "Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве" былі праведзены дзве аглядныя экскурсіі па ўстанове для навучэнцаў 9 класа ДУА "Сярэдняя школа № 8 г. Крычава", а таксама для навучэнцаў 6 класа ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Крычава". Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала хлопцам гісторыю архіва і архіўнай справы, пазнаёміла з асноўнымі задачамі, якія стаяць перад супрацоўнікамі ўстановы, пра тонкасці архіўнай працы.
Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак была падрыхтавана і прадстаўлена выстава «Хатынь. Памяць трагедыі».






