
Таленавіты і плённы паэт міжваеннага часу Юркі Лявоннага (сапраўднае імя Леанід Мікалаевіч Юркевіч) яшчэ не дачакаўся грунтоўных даследванняў, і абмяжоўваецца лаканічнымі звесткамі з даведнікаў і нешматлікіх успамінаў сяброў [1, с. 279-280; 2, с. 608-609]. Сярод сучасных літаратуразнаўцаў і даследчыкаў яго жыццяпісу і творчасці варта вылучыць былога вядучага навуковага супрацоўніка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (БДАМЛМ) В.В. Жыбуля [3].