
3 мая 2024 года адбыўся прэм'ерны паказ фільма "Вызваленне". Мерапрыемства, прымеркаванае да 80-х угодкаў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло ў ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Бабруйска імя П.І.Батава». Да пачатку мерапрыемства дырэктар школы Васілеўская Таццяна Францаўна правяла экскурсію, а паглядзець у новай школе, якая была адкрыта Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам 1 жніўня 2020 года ёсць на што. Наведалі музей Паўла Іванавіча Батава, азнаёміліся з умовамі навучання, тэматычнымі кабінетамі і бібліятэкай.