
Напярэдадні вызвалення горада Бабруйска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся паказ фільма «Вызваленне» ў вайсковай частцы горада Бабруйска. Ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» Алена Заяц расказала аб архіўнай галіне ў Рэспубліцы Беларусь, аб стваральніках фільма Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакуменаў і подзвігу тых, хто загінуў у гады Вялікай айчыннай вайны.