
21 листапада ў Бабруйску адбылася навуковая краязнаўчая канферэнцыя «Бабруйшчына ў мінулым». У працы канферэнцыі прыняла ўдзел дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску», супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, музеяў, краязнаўцы, журналісты, студэнты. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі даклады, прысвечаныя гісторыі і культуры Бабруйшчыны, пачынаючы ад эпохі бронзы і да сярэдзіны ХХ ст. Краязнаўцы азнаёміліся з новымі навуковымі даследаваннямі па гісторыі рэгіёна, падзяліліся досведам краязнаўчых пошукаў.