4 лістапада 2026 г. ў Центральный навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Даўгялаўскія чытанні 2026».
Канферэнцыя была прысвечана асобе вядомага беларускага гісторыка і археографа Дзімітрыя Іванавіча Даўгялы (1868-1942), які сярод іншага займаў пасады ўпаўнаважанага Центрархіва РСФСР па Магілёўскай (пазней Гомельскай) губерніі і дырэктара бібліятэкі Беларускай Акадэміі навук, і шмат год свайго жыцця прысвяціў публікацыі архіўных дакументаў.
Сярод удзельнікаў чытанняў быў і загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Васільевіч Петухоў.
Яго даклад прагучаў на паседжанні сэкцыі «Актуальныя пытанні крыніцазнаўства гісторыі Беларусі» і быў прысвечаны інфарматыўнасці асабовых спраў выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў БДСГА 1920-1930-х гг. як крыніцы па айчыннай бібліяграфіі.
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!













