У Слаўгарадскім раёне стартаваў унікальны рэспубліканскі праект. Першую «Бацькаву кашулю» ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі шматдзетнай сям'і Дзеружынскіх

Сімвалічна, сардэчна і вельмі цёпла — менавіта так можна апісаць гэту падзею. Сям’я Сяргея і Вольгі Дзеружынскіх атрымала вельмі адказны і ганаровы статус: іх маленькая дачушка Надзея стала адной з першых у раёне ўладальніц унікальнага падарунка ад Кіраўніка дзяржавы.

З гэтай знамянальнай падзеяй бацькоў прыйшлі павіншаваць ганаровыя госці. Старшыня Слаўгарадскага раённага аддзялення Магілёўскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» Наталля Міхайлаўна Голік. Яна цёпла павіншавала матулю чароўным букетам кветак і ўручыла заветны драўляны куфар з галоўным сімвалам праекта, а таксама карысныя падарункі для дзяцей.

«Праект «Трэці — Бацькаў» асабліва сімвалічны ў Год беларускай жанчыны, — адзначыла Наталля Міхайлаўна. — Нараджэнне дзіцяці — гэта галоўны сэнс мацярынства, а з’яўленне трэцяга дзіцяці — асаблівая і вялікая радасць.

Да цёплых слоў і віншаванняў далучылася начальнік аддзела ЗАГС Марына Яўгеньеўна Нікіціна, якая ўручыла шчасліваму тату першы афіцыйны дакумент у жыцці малой — пасведчанне аб нараджэнні.

Сям’я Дзеружынскіх — выдатны прыклад працавітасці, мудрасці і вернасці роднай зямлі. Дома маленькую Надзечку з нецярпеннем чакалі старэйшыя брацік і сястрычка — Цімафей і Арына. Нягледзячы, што яны яшчэ малыя, але дапамагаюць бацькам, а Цімафей ужо зусім хутка ўпершыню сядзе за школьную парту.

Бацькі маленькай Надзеі былі расчулены да глыбіні душы і шчыра падзякавалі за такую ўвагу і падтрымку.

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Адрес и режим работы

212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 71 (Дом Советов).
Пн. — Пт. с 8:00 до 17:00
Перерыв: с 13:00 до 14:00
Посмотреть на карте

Контакты

+375 222 75-05-08 (факс)
+375 222 32-39-43
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)