21 студзеня 2025 года напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча членаў Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» з работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску». Дырэктар архіва Заяц Алена Дзмітрыеўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з інфармацыйнымі матэрыяламі, падрыхтаванымі Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва «БЕЛАРУСЬ, ЯКАЯ РАЗВІВАЕЦЦА. БЕЛАРУСЬ АДЗІНАЯ!».
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!