8 лістапада кіраўнік Ваенна-патрыятычнага клубу «Патрыёт» Таццяна Косінава і дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» Алена Заяц наведалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Волчака.
Таццяна Косінава, кіраўнік клуба, адчыніла дзверы да багатага мінулага Міхаіла Цімафеевіча. Наведванне ветэрана аказалася сапраўдным адкрыццём. У яго апавяданнях адлюстроўваецца цэлая эпоха. Гэта жывы носьбіт гісторыі, якую мы жадаем перадаць будучым пакаленням. Мы ўбачылі старадаўнія фатаграфіі — даваенныя, ваенныя, узнагароды і граматы, якія апавядаюць аб гераізме і стойкасці.
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!