Сустрэча членаў Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» і ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску»

21 кастрычніка 2024 года на базе ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска» адбылася сустрэча членаў Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» з работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску». Кіраўнік клуба Косінава Таццяна Яўгенаўна расказала аб асноўных напрамках дзейнасці клуба, аб праводзімай даследчай рабоце членамі клуба і аб далейшых перспектывах развіцця. Работнікі архіва ў асобе дырэктара Заяц Алены Дзмітрыеўны і загадчыка аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцовай Кацярыны Уладзіміраўны пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з дзейнасцю архіваў Рэспублікі Беларусь, расказалі пра ролю архівіста ў захаванні неацэннай дакументальнай памяці, даследчай працы ў выніку якой на свет з’явілася нямала кніг. Таксама адбыўся паказ фільма «Вызваленне» выпушчаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакуменаў да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўніком клуба Косінавай Таццянай Яўгенаўнай і дырэктарам архіва Заяц Аленай Дзмітрыеўнай прынята рашэнне аб працягу супрацоўніцтва ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст».


Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Адрес и режим работы

212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 71 (Дом Советов).
Пн. — Пт. с 8:00 до 17:00
Перерыв: с 13:00 до 14:00
Посмотреть на карте

Контакты

+375 222 75-05-08 (факс)
+375 222 32-39-43
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

Контакты для СМИ

Ведущий специалист по связям с общественностью
Королёва Анастасия Сергеевна
+375 222 75-25-77