Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» з выставай у папраўчай установе «Выхаваўчая калонія № 2»

Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» ў рамках Плана сумесных арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і папраўчай установы «Выхаваўчая калонія № 2» упраўлення ДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці праведзена выязная выстава на базе папраўчай установы для выхаванцаў і прадстаўнікоў ГА «БРСМ» прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» прадставіла дакументы Бабруйскай абласной камісіі садзейнічання ў працы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам Бабруйскай вобласці, БССР. Нельга чытаць гэтыя дакументы без болю ў сэрцы. Дакументы адлюстроўваюць усе тыя жахі, якія чынілі нямецка-фашысцкія захопнікі на тэрыторыі нашага горада. У дакументах і матэрыялах змяшчаюцца звесткі аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі горада Бабруйска ў перыяд акупацыі ў 1941-1944 гг.

Таксама прадстаўлены ўнікальны артэфакт — альбом малюнкаў і фатаграфій, які расказвае пра баявы шлях 54 бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Альбом створаны вайскоўцамі палка, якія абслугоўвалі баявыя самалёты, а ў вольныя гадзіны на старонках альбома якія ілюстравалі ратны шлях сваёй часткі ад першых дзён вайны да Перамогі ў траўні 45-го. У 1944 годзе 54 полк удзельнічаў у Мазыр-Калінкавіцкай і Бабруйскай аперацыях, наносіў бомбавыя ўдары па навале варожай жывой сілы і тэхнікі. Унікальны альбом захаваў і перадаў у архіў адзін з яго аўтараў, бабруйчанін Рабкоў Сяргей Яфімавіч.

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Адрес и режим работы

212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 71 (Дом Советов).
Пн. — Пт. с 8:00 до 17:00
Перерыв: с 13:00 до 14:00
Посмотреть на карте

Контакты

+375 222 75-05-08 (факс)
+375 222 32-39-43
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

Контакты для СМИ

Ведущий специалист по связям с общественностью
Королёва Анастасия Сергеевна
+375 222 75-25-77