24 красавіка 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» начальнікам Крычаўскай выратавальнай станцыі Паўлам Лук’янавым была праведзена гутарка ў рамках акцыі АСВОД «Бяспека на вадзе — паўсюдна і ўсюды!». Начальнік Крычаўскай выратавальнай станцыі расказаў супрацоўнікам установы аб правілах бяспечнага адпачынку каля вады, а таксама аб правілах купання ў вадаёмах. Напрыканцы Павел Лук’янаў нагадаў аб тым, што вада — падступная і небяспечная, а там, дзе моцная плынь, наогул да вады набліжацца нельга! Дзеці павінны купацца толькі ў бяспечным месцы і пад наглядам дарослых.

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!