17 студзеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» для навучэнцаў 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава» вядучым архівістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» была падрыхтавана стэндавая выстава «Ёсць маленькі горад над Сожам». Школьнікам была дадзена магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, важнейшымі доказамі гісторыі роднага горада Крычава.
Таксама для школьнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчы, дзе юнакі азнаёміліся з патрабаваннямі да архівасховішча, тэмпературна-вільготнасным і санітарна-гігіенічным рэжымамі, пагаварылі аб пераводзе дакументаў у электронны фармат.