1 снежня 2023 г. на базе Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» быў праведзены семінар — вучоба па тэме: «Справаводства: сучасныя патрабаванні. Упарадкаванне дакументаў арганізацый — крыніц камплектавання дзяржаўнага архіва, складанне лакальна прававых актаў». У семінары прынялі ўдзел спецыялісты, адказныя за справаводства ўстаноў і арганізацый горада Крычава і Крычаўскага раёна.
У фае Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта была прадстаўлена стэндавая выстава «Ёсць маленькі горад над Сожам».