Зрабіць усё для ўвекавечання абаронцаў Айчыны: адбылося пасяджэнне раённай міжведамаснай рабочай групы

Пасяджэнне раённай міжведамаснай рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войнаў і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшло ў Бабруйскім райвыканкаме.

Група створана ў жніўні. У яе складзе — 13 чалавек: прадстаўнікі райвыканкама, рэгіянальных службаў, устаноў і раённых грамадскіх аб’яднанняў. Людзі, якія, па словах кіраўніка групы — начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Вяроўкіна, ведаюць гісторыю, маюць досвед у пошукавай, архіўна-даследчай рабоце, зацікаўлены ў ёй, любяць свой край, імкнуцца захаваць славутае мінулае, гістарычную праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

— Наша галоўная задача — арганізаваць сістэмную работу па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяраў войн і генацыду беларускага народа. Звязана гэта з тым, што сёння маюцца памылкі, неадпаведнасці ў разнастайных архіўных крыніцах, у кнізе «Памяць. Бабруйскі раён», якая была складзена на падставе ўспамінаў грамадзян, зачастую недакладных фактах. На воінскіх захаваннях ўвекавечаны не ўсе прозвішчы абаронцаў Радзімы, якія сталі вядомыя ў выніку вывучэння архіўных дадзеных, данясеннях аб беззваротных стратах. Усю гэтую інфармацыю ставім сабе за мэту кампетэнтна перапрацаваць, праверыць, супаставіць з уліковымі дадзенымі воінскіх захаванняў, якія маем, каб пазбавіцца ад белых плямаў у гісторыі, каб лёсы ўсіх людзей былі ўстаноўлены, а абаронцы і ахвяры былі ўвекавечаны, — адзначыў Дзмітрый Вяроўкін.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны задачы групы на бліжэйшую перспектыву. У прыватнасці, кожны з членаў на працягу трох месяцаў будзе заняты зверкай даных, якія ўтрымліваюцца ў гісторыка-дакументальнай хроніцы Бабруйскага раёна «Памяць» з данымі раённага аўтаматызаванага банка даных «Кніга памяці». У выніку выяўлення фактаў неўвекавечання абаронцаў Айчыны апошняе будзе выпраўлена — прозвішчы воінаў будуць нанесены на мемарыяльныя пліты. Наступным этапам работы групы стане праверка пашпартоў воінскіх захаванняў — уліковых даных, якія ў іх утрымліваюцца — з архіўнымі. Гэты адрэзак работы членам групы бачыцца больш складаным, напружаным, працяглым па часе, але і з гэтай справай разлічваюць годна справіцца.

Зрэшты, да работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў група запрашае ўсіх неабыякавых грамадзян, хто гатовы дамапагчы ў пошукавай рабоце, а разам і атрымаць вельмі карысны вопыт — метадычную дапамогу ў пошуку магіл сваіх родных і блізкіх, якія загінулі падчас вайны, пахаваны на іншай тэрыторыі, у тым ліку ў замежжы.

ribunapracy.by

Адрес и режим работы

212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 71 (Дом Советов).
Пн. — Пт. с 8:00 до 17:00
Перерыв: с 13:00 до 14:00
Посмотреть на карте

Контакты

+375 222 75-05-08 (факс)
+375 222 32-39-43
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

Контакты для СМИ

Ведущий специалист по связям с общественностью
Королёва Анастасия Сергеевна
+375 222 75-25-77