У чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» з 23 па 27 кастрычніка 2023 г. адкрылася і дзейнічае стэндавая выстаўка дакументаў з асабістага фонду ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сілкіна Уладзіміра Якімовіча, прымеркаваная да 105-годдзя з дня яго нараджэння.
Хоць яна і не вялікая, але ёмістая па змесце. Пры падрыхтоўцы выстаўкі былі выкарыстаны асабістыя дакументы Уладзіміра Якімовіча, якія характарызуюць шматгранную асобу гэтага цудоўнага чалавека. Тут ёсць яго асабістая справа, рукапісны ўспамін пра Вялікую Айчынную вайну, ордэнская кніжка і інш. 23 кастрычніка 2023 года выставу наведалі навучэнцы 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава».
Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала хлопцам пра жыццё нашага земляка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сілкіна В.Я., таксама для хлопцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве.