Пад кіраўніцтвам бальшавікоў рабочыя і сяляне Расіі ў 1917 годзе скінулі царскае самадзяржаўе, здзейснілі пралетарскую рэвалюцыю. З перамогай узброенага паўстання ў Петраградзе пачалося трыумфальнае шэсце Савецкай улады на ўсей краіне.
Рабочыя і сяляне Бабруйшчыны, рэвалюцыйныя салдаты гарнізона, кіруемыя бальшавікамі, актыўна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных падзеях 1917 года, у барацьбе за перамогу Савецкай улады ў горадзе і павеце.
КАЛЯНДАР РЭВАЛЮЦЫЙНЫХ ПАЗДЕЙ 1917 ГОДА
16 сакавіка — Па закліку бальшавікоў на працягу 7 дзен баставалі рабочыя фанернага завода, яны дабіліся 8-газдіннага рабочага дня і павелічэння зарабатнай платы.
Сакавік (першая палавіна)- Створаны Бабруйскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
17 красавіка — Створана Бабруйская арганізацыя РСДРП.
17 красавіка — Па пастанове Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў на ўсіх заводах і фабрыках Бабруйска ўведзены 8-гадзінны рабочы дзень.
13 ліпеня — На спецыяльным сходзе створана бальшавіцкая арганізацыя горада. Яна называлася Бабруйская арганізацыя РСДРП (бальшавікоў).
Жнівень (сярэдзіна)- Сяляне вёскі Савічы Туркоўскай воласці Бабруйскага павету раздзялілі паміж сабой памешчыцкую зямлю.
8 верасня — Адбыўся аб’яднаны сход воінскіх часцей Бабруйскага ганізона з патрабаваннем суда над здраднікам Карнілавым.
1-18 кастрычніка — На працягу 17 дзен баставалі ўсе 215 рабочых шклозавода ў в. Старава Бабруйскага павету.
15 кастрычніка — Пры Бабруйскім партыйным камітэце створана чырвонагвардзейская камендатура начале з Брагманам, якая мела ў падчыненні атрад у 200 чалавек.
26 кастрычніка — У Бабруйску атрымана радыёграмма аб узброенным паўстанні ў Петраградзе.
26 кастрычніка — Чырвоная гвардыя і рэвалюцыйныя часці гарнізона занялі ўсе ключавыя аб’екты горада і ўстанавілі там сваю ахову.
7 лістапада — Бабруйскі камітэт бальшавіцкай партыіі пачаў атрымліваць газету «Правда» ў колькасці 100 экземпляраў.
Лістапад (другая палавіна) — У барацьбе за ўладу Саветаў у Бабруйску перамаглі бальшавікі. Новавыбранны бальшавіцкі Савет узначаліў Н.Я.Бральніцкі.
19-21 лістапада — У Менску адбыўся з’езд Саветаў працоўных і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, на якім было прадстаўлена 20 Рад, у тым ліку і Бабруйскі.
Так прайшоў рэвалюцыйны 1917 год. Уперадзе былі гады барацьбы з контррэвалюцыяй, нямецкай і белапольскай інтэрвенцыяй.
Дырэктар установы «Занальны
дзяржаўны архіў у г. Бабруйску»
А.Д.Заяц