Ў рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 20 чэрвеня 1953 года № 473 «Аб будаўніцтве рэгенератарнага завода ў г. Магілёве».
У 1953 годзе завяршылася будаўніцтва Магілёўскага рэгенератарнага завода. Прадпрыемства было заснавана на базе завода натуральнага каўчука, які працаваў з 1949 года. На заводзе вырабляўся рэгенерат, фармавая тэхніка. Зараз на гэтым месцы працуе ТАА «Данатон», якое займаецца перапрацоўкай і утылізацыяй шын і гуматэхнічных вырабаў.
Аляксей Іванавіч Швыроў,
архівіст 1 кваліфікацыйнай
катэгорыі аддзела навуковага
выкарыстання дакументаў
і інфармацыі
Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Фонд 11, Воп.5, С. 81, Л. 168.