
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» i пілотнага праекта «Юны архівіст» для навучэнцаў 8-9 класа ДУА «Рэчыцкая базавая школа» Чэрыкаўскага раёна вядучым архівістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» арт-гадзіна «Вайна-апалены час». З дапамогай прэзентацыі быў праведзены агляд архіўных дакументаў, якія захоўваюцца ва ўстанове. Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала дзецям пра відавочцы Вялікай Айчыннай вайны, пра іх цяжкую долю. У гэтых людзей розныя лёсы, але ўсіх іх аб’ядноўвае агульная трагедыя, незаменная страта сваіх блізкіх. Вучні даведаліся, што многія з іх праявілі вялізную мужнасць і адвагу падчас вайны.